Ваш музей можа быць у віртуальным асяроддзі Second Life

Я жыву ў Злучаных Штатах, распрацоўваю віртуальную Беларусь у Second Life, аб чым напісала "Наша ніва": http://nn.by/?c=ar&i=161916
У артыкуле згадваецца краязнаўчы музей майго роднага горада - Гарадка: "Гарадок... прадстаўлены культурна-асветніцкім цэнтрам на цэнтральнай плошчы горада і краязнаўчым музеем, якімі аўтар бачыў іх у 2009 годзе. На сценах унутры краязнаўчага музея: знакамітыя людзі — ураджэнцы Гарадоцкага раёна, у тым ліку і сам Слабін".
Поруч з скрыншотам унутранага убранства музея ў артыкуле, вось яшчэ адзін: https://picasaweb.google.com/Ulad.Slabin/vleywJ?authkey=Gv1sRgCPmpm5G3m5...

Ваш музей таксама можа быць пабудаваны ў Second Life, і яго змогуць віртуальна наведваць беларусы (і не толькі) з любога кутка планеты. Наколькі рэалістычна або схематычна - залежыць ад Вашага энтузіязму.