Выстаўка

“ПАД ГУКІ ПАЛАНЭЗА”

Пад такой назвай 26 верасня ў выставачнай зале Слонімскага раённага краязнаўчага музея прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы творчай суполкі мастакоў Міншчыны “Абуджэнне”. Свае работы прадставілі мастакі Яўген Шунейка, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі і Уладзімір Сайко.
Перад прысутнымі выступіў прафесар кафедры мастацтвазнаўства БДАМ, член Беларускага саюза мастакоў Яўген Шунейка. Яўген Феліксавіч падзяліўся сваімі ўражаннямі аб прыгажосці Слоніма, аб творчай атмасферы горада. Потым аб сваёй творчасці расказалі і астатнія мастакі. Напрыканцы сустрэчы госці падаравалі музею некалькі сваіх работ, сярод якіх і партрэт вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Адна з падараваных работ з відам Слоніма напісана мастаком Я. Шунейка ў дзень адкрыцця выставы. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 30 жавапісных карцін, сярод іх – пейзажы, нацюрморты, гістарычныя кампазіцыі, выкананыя ў жывапісе, графіцы, тэкстыльных матэрыялах.